На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пархомчык: сёння тэхналагічны суверэнітэт прыраўноўваецца да харчовай бяспекі

26 красавіка 2023


Сёння тэхналагічны суверэнітэт прыраўноўваецца да харчовай бяспекі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час рэспубліканскага суботніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Пятра Пархомчыка, сёння тэхналагічны суверэнітэт прыраўноўваецца да харчовай бяспекі. "Трэба не толькі забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання, але і стварыць тыя тэхналогіі, якія гарантавалі б тэхналагічную бяспеку нашай дзяржавы. У нас гэта атрымліваецца", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, ні адно прадпрыемства не спынілася, вынікі першага квартала ўражваюць. "Уся прамысловасць за першыя тры месяцы гэтага года вырасла на 1,8 працэнта. Мінпрам спрацаваў плюс 9,7 працэнта. Добрыя паказчыкі ў легпрама - плюс 11,1 працэнта, у "Белнафтахіма" - плюс 7 працэнтаў. Таксама дадатная дынаміка назіраецца па лесаперапрацоўчай прамысловасці, яна прырастае кожны месяц і, думаю, па выніках першага паўгоддзя таксама пераадолее планку тэмпу росту 100 працэнтаў", - расказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел амаль 3 млн беларусаў. Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. У гэты дзень беларусы добраўпарадкоўваюць і прыводзяць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён). Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.