На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прадпрыемствы «Беллегпрама» ў І паўгоддзі паставілі прадукцыю ў 42 краіны

22 ліпеня 2020

Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" у першым паўгоддзі 2020 года паставілі прадукцыю ў 42 краіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў першым паўгоддзі 2020 года вырабілі прадукцыю на $310 млн. 53 працэнты выпушчаных тавараў было пастаўлена на экспарт у 42 краіны. Захоўваецца дадатнае сальда знешняга гандлю, у бягучым годзе яно дасягнула $78,6 млн. З мая забяспечана дадатная дынаміка экспартных паставак (красавік - $14,7 млн, май - $18,8 млн, чэрвень - $27,3 млн)", - расказалі ў прэс-службе.

Актыўна вядзецца работа па дыверсіфікацыі экспарту і пашырэнні рынкаў збыту. Напрыклад, у студзені - маі экспарт ільняных тканін Аршанскага льнокамбіната ў Японію павялічыўся амаль у чатыры разы і склаў $619,3 тыс. Акрамя таго, у маі была арганізавана першая пастаўка льняных тканін ва Уругвай.

Прадукцыя Гродзенскай абутковай фабрыкі "Нёман" пачала рэалізоўвацца ў ЗША, тавары Добрушскага фарфоравага завода і ААТ "Віцебскія дываны" - у Чэхіі, СП ЗАТ "Мілавіца" - у Румыніі.

Гарбарная галіна нарасціла аб'ёмы паставак прадукцыі на традыцыйных рынках збыту. ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне" павялічыла пастаўкі ў Польшчу з $33,8 тыс. да $1,1 млн, у Расію - з $930 тыс. да $1,4 млн. ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат" выйшаў на рынак КНР - пастаўлена прадукцыя ўжо на $89 тыс.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 96 арганізацый, 76 з якіх - прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Яны выпускаюць 60 працэнтаў агульнага аб'ёму вытворчасці тавараў лёгкай прамысловасці ў Беларусі і 21 працэнт агульнага аб'ёму вытворчасці айчынных нехарчовых тавараў.