На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» павялічылі экспарт прадукцыі амаль на 20 працэнтаў

3 мая 2021

Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў I квартале 2021 года амаль на 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

За першыя тры месяцы 2021 года арганізацыі канцэрна на знешнія рынкі паставілі прадукцыі на $176,4 млн, што на 19,9 працэнта больш, чым у студзені-сакавіку 2020 года.

"Рост экспартных адгрузак адзначаецца на рынках і блізкага, і далёкага замежжа. У краіны СНД рэалізавана тавараў на $83,3 млн, што на 14,5 працэнта больш за мінулагодні ўзровень. У далёкае замежжа экспартавана прадукцыі на $93,1 млн. Рост склаў 25,1 працэнта", - расказалі ў канцэрне.

У геаграфіі паставак традыцыйна лідзіруючую пазіцыю займаюць Расія (больш за 32 працэнты), Польшча (16 працэнтаў) і Кітай (11,5 працэнта). Усяго прадукцыя арганізацый "Беллеспаперапрама" ў студзені-сакавіку экспартавалася ў 38 краін.

У канцэрне падкрэслілі, што найбольшую долю ў таварнай структуры экспарту займае прадукцыя глыбокай перапрацоўкі, у якой утворана найбольшая дабаўленая вартасць. Гэта драўняныя пліты, мэбля, цэлюлоза, фанера, папера і кардон. Па ўсіх гэтых таварах забяспечаны рост адгрузак.

БелТА