На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі падпісалі дакументы ў сферы энергетыкі

15 ліпеня 2020

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін 14 ліпеня ў Маскве падпісалі тры дакументы ў сферы энергетыкі. Аб гэтым паведаміў журналістам беларускі прэм'ер-міністр па выніках свайго візіту ў расійскую сталіцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка ўдакладніў, што два дакументы з трох датычацца змяненняў у міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі. Трэці дакумент рэгулюе ўмовы пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў у Беларусь.

"Мы сёння падпісалі тры міжнародныя дакументы, - расказаў Раман Галоўчанка. - Да апошняга дня не была зразумела дакладная колькасць, на якую мы выйдзем. Тым не менш задача-максімум выканана: гэта два пратаколы да міжурадавага пагаднення па будаўніцтве Беларускай атамнай станцыі і асобнае пагадненне, якое рэгулюе ўмовы паставак энерганосьбітаў, у прыватнасці нафты, у Беларусь".

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ўсе падпісаныя дакументы адпавядаюць інтарэсам Беларусі. "Больш таго, і па будаўніцтве атамнай станцыі, і па пастаўках энерганосьбітаў яны з'яўляюцца вельмі выгаднымі для нашай краіны. Магу сказаць, што толькі па будаўніцтве атамнай станцыі Беларусь атрымала эканомію, якая вылічваецца сотнямі мільёнаў долараў".

Прэм'ер-міністр Беларусі нагадаў, што прынцыповая дамоўленасць аб падпісанні гэтых дакументаў была дасягнута кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. "Але заняла даволі працяглы час практычная адпрацоўка пытанняў, каб мы поўнасцю змаглі захаваць свае інтарэсы", - адзначыў беларускі прэм'ер-міністр.

Адносна пагаднення па ўмовах паставак энерганосьбітаў, Раман Галоўчанка растлумачыў, што пытанне больш належыць да камерцыйнай сферы. "У прынцыпе, гэта тэхнічнае пагадненне, якое рэгулюе пытанні аплаты паставак энерганосьбітаў у Беларусь", - дадаў ён.