На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-жніўні выраслі на 2,9 працэнта

18 кастрычніка 2021

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні 2021 года склалі 102,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту крыху запаволіўся ў параўнанні з вынікамі студзеня-ліпеня, калі паказчык быў 103,1 працэнта.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,3 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,7 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 22,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

БелТА