На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі гэтым летам аздаравіліся больш за 370 тыс. дзяцей

30 жніўня 2022

У Беларусі гэтым летам аздаравіліся больш за 370 тыс. дзяцей, заявіў у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

"Завяшаецца летняя аздараўленчая кампанія 2022 года. У гэтым годзе быў вельмі высокі попыт на дзіцячае аздараўленне. Кампанія прайшла ў планавым парадку. На яе правядзенне дзяржавай было выдзелена больш за Br57 млн сродкаў рэспубліканскага бюджэту. З іх Br55 млн 700 тыс. - на змяншэнне кошту пуцёўкі ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Br1 млн 100 тыс. - на набыццё пуцёвак для льготных катэгорый дзяцей і Br600 тыс. сродкаў рэспубліканскага бюджэту - на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд 2022 года", - расказаў Аляксандр Цай.

Паводле яго слоў, усяго гэтым летам аздаравіліся больш за 370 тыс. дзяцей. "З іх 155 тыс. - у лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 216 тыс. - з дзённым знаходжаннем. Асаблівая ўвага ў перыяд дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі была ўдзелена дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Усяго летам аздаравіліся 11,7 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 4,8 тыс. дзяцей-інвалідаў. Пры гэтым дзеці-інваліды накіроўваліся ў аздараўленчыя лагеры, у якіх створаны ўсе неабходныя ўмовы па іх медыцынскім суправаджэнні і арганізавана даступнае асяроддзе", - адзначыў намеснік дырэктара.

"У цэлым усе жадаючыя і маючыя патрэбу дзеці забяспечаны якасным і даступным аздараўленнем і адпачынкам у перыяд дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года", - канстатаваў Аляксандр Цай.

БелТА