На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі раннія яравыя культуры пасеялі на 82 працэнтах плошчаў

16 красавіка 2024

У Беларусі раннія яравыя культуры пасеялі на 82 працэнтах плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 697,2 тыс. га - 29,5 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 504,6 тыс. га, што складае 82 працэнты да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 6,81 тыс. га, што складае 11,06 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - 49 тыс. га (47,5 працэнта). Кукурузу пасеялі на плошчы 22,5 тыс. га, што складае 1,83 працэнта ад плана.

Аднагадовыя травы пасеяны на 78,3 тыс. га плошчаў (35,7 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 20,6 тыс. га (41,5 працэнта ад плана). Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 906,4 тыс. га (38,3 працэнта да плана).

БелТА