На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі

22 лютага 2022

У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе ў Беларусі з 22 па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 27 лютага, паведамляе БЕЛТА.

На тэрыторыі Беларусі створана 5510 участкаў для галасавання. У Брэсцкай вобласці - 883, Віцебскай - 714, Гомельскай - 977, Гродзенскай - 608, Мінскай - 929, Магілёўскай - 707, Мінску - 692. 217 участкаў - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 12 - у воінскіх часцях.

Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не патрэбна. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго выкралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны будуць у адным з двух квадратаў, адпаведна "за" і "супраць". Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.

Рэферэндум лічыцца праведзеным, калі ў ім прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

БелТА