На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі травы ўбраны амаль з 95 працэнтаў плошчы

23 чэрвеня 2023


У Беларусі травы ўбраны з 94,6 працэнта плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

 Паводле даных на 22 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1287,8 тыс. га плошчы, што складае 96,8 працэнта ад плана. У Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 77,7 працэнта запланаванай плошчы, а ў Магілёўскай - 87,5 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях першы ўкос траў ужо завершаны.

 Травы ўбраны з 1218,4 тыс. га, што складае 94,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 178,5 тыс. т сена - 18,6 працэнта да плана, 5389 тыс. т сенажу - 39,4 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 144,3 тыс. т) і 168 тыс. т сіласу - 0,88 працэнта.

 Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 17 працэнтаў ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.