На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ў I паўгоддзі вытворчасць малочнай прадукцыі ўзрасла амаль на 3 працэнты

25 жніўня 2021

У Беларусі ў першым паўгоддзі вытворчасць малочнай прадукцыі ўзрасла на 2,7 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскагаспадарчай галіны за студзень - чэрвень 2021 года былі разгледжаны на калегіі Мінсельгасхарча.

Адзначана дадатная тэндэнцыя развіцця. У сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 100,1 працэнта, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі - 100 працэнтаў, раслінаводства - 100,9 працэнта.

У жывёлагадоўлі ўзрасла вытворчасць малака (101,8 працэнта) і яек (102 працэнты), а таксама прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы (102,3 працэнта), у раслінаводстве - вытворчасць збожжа, бульбы, пладоў і ягад.

"Павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі садзейнічала росту вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў у цэлым па рэспубліцы на 2,5 працэнта да студзеня - чэрвеня 2020 года. У тым ліку вытворчасць мясной прадукцыі павялічана на 1,9 працэнта, малочнай - на 2,7 працэнта, мукамольна-крупяной - на 6,5 працэнта", - гаворыцца ў паведамленні.

Фінансавы стан сельскагаспадарчых арганізацый таксама палепшыўся. За студзень-чэрвень тэмп росту выручкі склаў 114,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі - 115,7 працэнта, чысты прыбытак - 107,3 працэнта. Рэнтабельнасць продажаў забяспечана на ўзроўні 5,1 працэнта.

Колькасць стратных арганізацый скарацілася на 10, сума страт такіх арганізацый - на 30 працэнтаў.

БелТА