На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ў мінулым годзе карыстальнікамі бібліятэк сталі больш за 2,9 млн чалавек

14 верасня 2021

У 2020 годзе карыстальнікамі бібліятэк сталі больш за 2,9 млн чалавек, гэта значыць кожны трэці жыхар краіны. Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. У 2020 годзе ў бібліятэчнай сферы працавалі 13 тыс. чалавек. Большасць з іх (звыш 90 працэнтаў) - жанчыны. Больш як палова супрацоўнікаў бібліятэк маюць вышэйшую адукацыю. Сярэдні ўзрост работнікаў крыху большы за 45 гадоў.

"На пачатак 2020 года ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 2509 публічных бібліятэк. Сярод іх 83,6 працэнта былі забяспечаны доступам у інтэрнэт. Для гэтага ў мінулым годзе публічныя бібліятэкі выкарыстоўвалі больш за 8,7 тыс. камп'ютараў", - расказалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Фонд публічных бібліятэк перавышае 52 млн экзэмпляраў кніг, часопісаў, рукапісаў і іншых крыніц інфармацыі. Нараўне з друкаванымі выданнямі карыстальнікам даступны выданні ў электронным выглядзе: каталогі, публікацыі і іншыя інфармацыйныя крыніцы. У сярэднім на адну бібліятэку прыпадае 21 тыс. экзэмпляраў, на аднаго чытача - 18 экзэмпляраў.

У 2020 годзе карыстальнікам бібліятэк быў кожны трэці жыхар краіны - больш за 2,9 млн чалавек. У сярэднім на адну бібліятэку прыпадае больш за 1,5 тыс. карыстальнікаў. За 2020 год ім было выдадзена больш за 48 млн экзэмпляраў, або па 17 экзэмпляраў аднаму чытачу.

Галоўнае кнігасховішча краіны - Нацыянальная бібліятэка. У ёй сканцэнтравана больш за 19 працэнтаў фонду ўсёй краіны (10,1 млн экзэмпляраў). Колькасць карыстальнікаў бібліятэкі ў 2020 годзе перасягнула 190 тыс. чалавек.

БелТА