На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ўбралі бульбу амаль на 44 працэнтах плошчаў

27 верасня 2022

У Беларусі ўбралі бульбу з 11,4 тыс. га, або 43,8 працэнта да плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,176 млн га, што складае 88,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 90 працэнтаў плошчаў (362 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (352 тыс. га), Гомельскай - 84,6 працэнта (353,3 тыс. га), Гродзенскай - 88 працэнтаў (312,9 тыс. га), Мінскай - 84,9 працэнта (458,9 тыс. га), Магілёўскай - 85,3 працэнта (337,3 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,071 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 11,7 тыс. га, намалацілі 86,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 74,1 ц/га. Проса ўбралі на 11,1 тыс. га, або 93 працэнты ад запланаванай плошчы, намалацілі 23,4 тыс. т з ураджайнасцю 21,1 ц/га. Грэчка ўбрана на 31,1 тыс. га (90,1 працэнта), намалочана 42 тыс. т пры ўраджайнасці 13,5 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 21,9 тыс. га, што складае 23,4 працэнта да плана. Іншая агародніна ўбрана з 2,92 тыс. га плошчаў, або 43,2 працэнта ад плана.

Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 829,2 тыс. га, што складае 54,1 працэнта, у тым ліку азімы ячмень пасеяны на 142,7 тыс. га.

БелТА