На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

1 лютага 2024

У Беларусі з 1 лютага павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як стала вядома, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лістапада 2023 года, павялічыцца на 10,6 працэнта і складзе Br406,74.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва - Br434,60; пенсіянеры - Br298,43; дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br260,39; дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br349,90; дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br406,30.

У Мінпрацы адзначылі, што рост гэтага сацыяльнага нарматыву абумоўлены ў першую чаргу змяненнем якаснага складу мінімальнага набору прадуктаў харчавання, што ўваходзіць у пражытачны мінімум, зацверджаным рашэннем урада ад 9 кастрычніка 2023 года нумар 666.

Змяненні закранаюць каля 1,5 млн атрымальнікаў сацыяльных выплат, устаноўленых ад БПМ.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны асобныя сацыяльныя выплаты. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і сацыяльныя пенсіі.

БелТА