На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі з 14 верасня пачнуць тэставае выпрабаванне лічбавай платформы аховы здароўя

9 верасня 2021

У Беларусі з 14 верасня пачнуць тэставае выпрабаванне цэнтральнай праграмнай платформы цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя, паведаміла журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 14 верасня ў нас пачынаецца тэставае выпрабаванне нашай платформы. Яно будзе доўжыцца да сакавіка. Вызначаны базавыя ўстановы, на якіх будуць адпрацоўвацца ўсе механізмы. Потым мы павінны пераходзіць да пачатку ўкаранення самой платформы", - сказала Алена Богдан.

Яна заўважыла, што ў сувязі з гэтым важна падрыхтоўка да пераходу на выкарыстанне новай міжнароднай класіфікацыі хвароб 11-га перагляду. "Таму што ў яе зусім іншы прынцып пабудовы. Мы чакаем ад СААЗ рускамоўную версію, каб укараніць яе ў практычную ахову здароўя і на яе аснове будаваць нашу лічбавую ахову здароўя", - адзначыла першы намеснік міністра.

Не менш важная задача - падрыхтоўка пацыентаў да работы з электроннай аховай здароўя. "У кожнага пацыента будзе свой асабісты кабінет і доступ да сваіх медыцынскіх даных. Пацыент таксама павінен быць гатовы ўмець працаваць у сваім асабістым кабінеце: запісацца на прыём, атрымаць рэзультаты аналізаў, заключэнняў спецыялістаў", - сказала Алена Богдан.

У Міністэрстве аховы здароўя сёння праходзіць сустрэча першага намесніка міністра аховы здароўя Алены Богдан з рэгіянальным саветнікам па пытаннях лічбавай аховы здароўя Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Клейтанам Гамільтанам.

БелТА