На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

X Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 26-28 чэрвеня ва Уфе

18 студзеня 2023


X Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 26-28 чэрвеня ва Уфе, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе, 2023-м, X Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ва Уфе 26-28 чэрвеня. Даты мы ўзгаднілі з расійскім бокам. І ўжо вызначана, што будуць працаваць дзесяць секцый. Гэтыя пытанні ўзгоднены на сённяшні дзень", - адзначыла Наталля Качанава.

Сёння пад старшынствам спікера праходзіць пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Высокая ацэнка Форуму рэгіёнаў у Гродне была дадзена Валянцінай Мацвіенка, нашымі калегамі. Была падпісана вялікая колькасць кантрактаў на агульную суму 65 млрд расійскіх рублёў, або Br2,5 млрд. Мерапрыемства павінна быць праведзена на належным узроўні. Мы павінны адпрацаваць усё вельмі дакладна, зладжана, каб не было ніякіх збояў пры яго правядзенні", - падкрэсліла спікер.

Як дадала Наталля Качанава, плануецца, што ў сакавіку пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ва Уфе.

Дзявяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" праходзіў 30 чэрвеня - 1 ліпеня 2022 года ў Гродне.