На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

З 1 мая павысяцца памеры дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

29 красавіка 2021

У сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 мая ў Беларусі пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 мая ўстаноўлены ў памеры Br273,27, што на 4 працэнты вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў раней. Адпаведна, павялічваюцца таксама памеры дзіцячых дапамог.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе выплачвацца аднаразова ў памеры Br273,27. Пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога цяпер складзе Br2732,70, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3825,78. Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў устаноўлена ў памеры Br136,64.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br191,29, не маючых інваліднасці - Br136,64. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br273,27 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br327,92 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў). На дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, дапамога ўстаноўлена ў памеры Br191,29.

БелТА