На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Законапраект аб акрэдытацыі ў НСА можна абмеркаваць на Прававым форуме

6 чэрвеня 2023

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона Рэспублікі Беларусь

"Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі (НСА)", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам рэгламентуюцца мэты і прынцыпы акрэдытацыі, структура НСА, правы і абавязкі заяўнікаў на акрэдытацыю і акрэдытаваных суб'ектаў, функцыі органа па акрэдытацыі, прававое рэгуляванне некаторых аспектаў парадку правядзення акрэдытацыі і прыняцця рашэнняў па ёй і г.д.

 У прыватнасці, дакументам урэгуляваны такія пытанні, як вызначэнне падстаў правядзення работ па акрэдытацыі, замацаванне крытэрыяў акрэдытацыі ў якасці патрабаванняў, якім павінен адпавядаць заяўнік на акрэдытацыю і акрэдытаваны суб'ект і інш.

 Законапраектам прадугледжаны пераход на электронны дакументаабарот паміж заяўнікам на акрэдытацыю і органам па акрэдытацыі шляхам узаемадзеяння праз адзіную інфармацыйную сістэму. Гэта норма знізіць нагрузку на суб'екты гаспадарання, а таксама дазволіць акрэдытаваным суб'ектам самастойна кіраваць сваёй галіной акрэдытацыі ў сувязі з яе пераводам у электронны фармат.

 Арганізатар грамадскага абмеркавання - Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

 Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме да 13 чэрвеня.