На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў эканоміку Беларусі $3 млрд

15 мая 2023


Замежныя інвестары ў студзені-сакавіку ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (44,8 працэнта ад усіх інвестыцый), Кіпра (28,8 працэнта), Нідэрландаў (3,8 працэнта) і Германіі (3 працэнты). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $2,6 млрд, або 87,6 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за студзень-сакавік накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,9 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (92,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (1,6 працэнта) і Ірландыі (1,3 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 76,2 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.