На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі ў I квартале $3 млрд

15 мая 2021

Замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) у першым квартале 2021 года $3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (37,4 працэнта ад усіх інвестыцый), Кіпра (18 працэнтаў), Украіны (6,7 працэнта) і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6 працэнтаў). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $2,5 млрд, або 84,5 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

За студзень-сакавік арганізацыі краіны (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,3 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (80,5 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (4,9 працэнта) і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (3 працэнты). На долю прамых інвестыцый прыпадала 96,3 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

БелТА