На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Золатавалютныя рэзервы ў Беларусі за чэрвень выраслі на 1,3 працэнта да $7,5 млрд

8 ліпеня 2022

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 506,2 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $96,6 млн (на 1,3 працэнта) пасля зніжэння ў маі на $351,5 млн (на 4,5 працэнта).

"Пры гэтым у чэрвені ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $210 млн у эквіваленце. Акрамя таго, негатыўны ўплыў на паказчык міжнародных рэзервовых актываў аказала пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў пазыкі Міжнароднага валютнага фонду", - адзначылі ў Нацбанку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш як $7 млрд.

БелТА