На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Звыш 5 тыс. км дарог адрамантавалі ў Беларусі ў 2024 годзе

22 кастрычніка 2024

Звыш 5 тыс. км дарог адрамантавалі ў Беларусі ў 2024 годзе. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прывесці ў парадак дарогі паміж раённымі цэнтрамі і аграгарадкамі. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 21 кастрычніка, заслухоўваючы даклад па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фарміравання транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае гадзінную даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вырашаюцца пастаўленыя перад урадам задачы ў частцы будаўніцтва і рамонту дарог, а таксама па развіцці транспартнай інфраструктуры паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі.

"Людзі чакаюць нашых дзеянняў у гэтым напрамку. Мы ім павінны сумленна сказаць, дзе мы будзем працаваць, што мы будзем рабіць. Яны павінны разумець, што мы за адзін год ці за пяць гадоў усё не схопім (што хацелася б), але вельмі многае зробім. Гэта трэба ў праграме (дзяржаўнай праграме "Дарогі Беларусі" на новую пяцігодку. - Заўвага БЕЛТА) прадугледзець", - даручыў Прэзідэнт.

Як далажыў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, калі ў 2023 годзе было адрамантавана больш за 3 тыс. км дарог і 107 мастоў, то ў 2024-м - ужо звыш 5 тыс. км дарог і 117 мастоў. "Рэканструявалі, капітальны рамонт, бягучы", - растлумачыў ён.

"Гэта добра. У праграме дарожнага будаўніцтва трэба прадугледзець у тым ліку рамонт і аднаўленне мастоў. Я не думаю, што нам трэба будаваць шмат новых мастоў. Нам трэба рэканструяваць масты. Яны ўжо старыя, іх нямала. Яны невялікія ў асноўным, таму трэба працаваць на апярэджанне. Не чакаць, калі нейкі мост пачне разбурацца або наогул абваліцца. Гэта для нас вельмі важна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі гаварыць пра рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі, то з 16 тыс. км больш як 1,7 тыс. км мы адрамантуем у гэтым годзе", - дадаў Аляксей Ляхновіч. З пачатку пяцігодкі аб'ёмы фінансавання будаўніцтва і рамонту дарог павялічыліся больш як у два разы. Калі ў 2021 годзе на гэтыя работы патрацілі крыху менш за мільярд (Br946 млн), то ў 2023-м - амаль два (Br1,926 млрд). У 2024 годзе, які яшчэ не скончыўся, - ужо Br2,5 млрд.

"Вы не забудзьце, я ставіў перад вамі задачу, што там, дзе толькі магчыма (і немагчыма), мы павінны будаваць дарогі з бетонным пакрыццём, - нагадаў аб сваім даручэнні Аляксандр Лукашэнка. - Бетон ёсць бетон. Я кожны дзень езджу па лагойскай трасе - так, яна ўжо трэшчыны дала, дык яна больш за 50 гадоў эксплуатуецца. Дала трэшчыны, мы іх заладзілі - і нармальна. У гэтай праграме чырвонымі літарамі павінна быць вызначана будаўніцтва бетонных дарог".

БелТА