На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Прыём на службу і вучобу ў МУС

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ва ўстанову адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" на 2023 год для атрымання агульнай вышэйшай адукацыі

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ва ўстанову адукацыі "Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" на 2023 год для атрымання агульнай вышэйшай адукацыі

Аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама запрашае юнакоў і дзяўчат выпускных класаў для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання для атрымання вышэйшай адукацыі ва ўстановы адукацыі "Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь" (прахадны бал 156,157) і "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" (прахадны -190 у залежнасці ад спецыялізацыі) (тэрмін навучання 4 гады. Адукацыя - вышэйшая).

Прад'яўляюцца патрабаванні:

-узрост да 25 гадоў.

-высокія маральныя і дзелавыя якасці,

-станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, жыхарства, службы, працы.

Уступныя выпрабаванні:

Дзяржаўная мова (руская, беларуская мова на выбар), замежная мова, «Грамадазнаўства». Усе выпрабаванні ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.

Перавага паступлення і навучання:

-бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання;

-высокае грашовае забеспячэнне 450 р.;

-Высокакваліфікаваны прафесійна - выкладчыцкі склад;

-наяўнасць добрай навукова - практычнай і спартыўнай базы;

-шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі;

-абавязковае працаўладкаванне пасля заканчэння ўстановы адукацыі (на пасады афіцэрскага складу, пасля заканчэння ўстановы адукацыі МУС прысвойваецца званне "лейтэнант").

Перавага службы ў органах унутраных спраў:

-супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца грашовым забеспячэннем, форменным абмундзіраваннем, дадатковымі водпускамі за выслугу гадоў, грашовай надбаўкай за складанасць і напружанасць у службе;

-высокая заработная плата, якая вылічаецца ад выслугі і месца службы;

-маецца вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэнні прафесійнага майстэрства;

-па дасягненні ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба ва УА МУС і служба ва УС Рэспублікі Беларусь) маецца права на пенсійнае забеспячэнне.

Пераканаўчая просім Вас сур'ёзна і адказна падысці да гэтага пытання. У выпадку прыняцця станоўчага рашэння і для дадатковай інфармацыі звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Асіповіцкага райвыканкама па адрасе: г. Асіповічы, вул. Крупскай, 33, кантактныя тэлефоны 802235 51879.

АУС Асіповіцкага райвыканкама


Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

УА "Спецыялізаваны ліцэй МУС Рэспублікі Беларусь"