Пытанне-адказ
Пытанне: Ці магу я, як фізічную асобу, удзельнічаць у аўкцыёне па продажы нерухомай маёмасці?
Адказ : Аўкцыёны (конкурсы) з'яўляюцца адкрытымі (за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі). Калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі, іх удзельнікамі могуць быць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя юрыдычныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства.
Пачатковы кошт продажу прадмета таргоў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пытанне: Дзе можна атрымаць інфармацыю аб стане глебавага покрыва сельскагаспадарчых зямель?
Адказ : У аддзеле землеўпарадкавання райвыканкама на падставе матэрыялаў глебавых карт землекарыстальнікаў раёна.