На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Ці можна адмовіцца ад паслугі па вывазе смецця?

- НЕ. Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паслуга па вывазе, абясшкоджванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў з'яўляецца асноўнай жыллёва-камунальнай паслугай і аказваецца ў абавязковым парадку. А раз паслуга аказваецца, за яе неабходна плаціць.

***

Пітная вада неадпаведнай якасці

***

Дрэнная праца каналізацыйнай сістэмы дамоў


***

Неадпаведнасць тэмпературы паветра сацыяльным стандартам у кватэрах.
Унітарным камунальным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі праводзяцца праверкі тэмпературнага рэжыму ў кватэрах. Пры ўстанаўленні неадпаведнасці тэмпературы паветра сацыяльным стандартам, для паляпшэння работы сістэмы ацяплення УКП ЖКГ праводзіць яе рэгуляванне.

***

На падставе якога дакумента можна атрымаць даведкі ў пашпартыста?
Для атрымання даведкі грамадзянін прад'яўляе асабісты пашпарт.

***

Якая плата спаганяецца за выдачу даведак?
Даведкі выдаюцца бясплатна.

***

Якія льготы па аплаце паслуг ЖКГ маюць пенсіянеры?
Непрацуючыя пенсіянеры пры дасягненні жанчынамі 55 гадоў, мужчынамі 60 гадоў, якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям'і, вызваляюцца ад платы за звышнарматыўную агульную плошчу жылля - з даты падачы заявы з прад'яўленнем пенсіённага пасведчання і працоўнай кніжкі.

***

За які перыяд праводзіцца пераразлік платы за паслугі ЖКГ у выпадку часовай адсутнасці па месцы жыхарства?
Пераразлік платы за некаторыя паслугі ЖКГ - халодная і гарачая вада, каналізацыя, газ (пры адсутнасці лічыльнікаў на гэтыя паслугі), вываз смецця - робіцца ў выпадку, калі грамадзянін выехаў з пастаяннага месца жыхарства на тэрмін звыш 10 сутак запар.

***

На працягу якога тэрміну неабходна звярнуцца па пераразлік платы за паслугі ЖКГ?
Заява і дакументы, якія пацвярджаюць адсутнасць, прадстаўляюцца не пазней за 7 каляндарных дзён з дня вяртання грамадзяніна да месца жыхарства.

За які перыяд спаганяецца плата за паліў агарода?
Плата за паліў агарода спаганяецца за перыяд з 15 траўня па 31 ліпеня на падставе адпаведнага рашэння райвыканкама.

***

Што ўваходзіць у аплату па паслузе «Тэхнічнае абслугоўванне»?
Паслуга «Тэхнічнае абслугоўванне» ўключае наступныя асноўныя віды работ:
-уборка месцаў агульнага карыстання;
-асвятленне месцаў агульнага карыстання;
-забеспячэнне функцыянавання унутрыдамавых інжынерных сістэм;
-выкананне арганізацыйных функцый па абслугоўванні жыллёвага фонду.


Як можна спісаць пеню пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па аплаце паслуг ЖКГ?
Пасля пагашэння асноўнага доўгу па камунальных плацяжах грамадзянін мае права падаць заяву на спісанне пені з указаннем прычын узнікнення запазычанасці. Камісія праводзіць абследаванне жыллёвых умоў і вызначае маёмаснае становішча сям'і заяўніка, запытвае даведкі аб даходах, рыхтуе праект рашэння. Рашэнне аб спісанні пені прымаецца райвыканкамам па ўзгадненні з аблвыканкамам.