Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Органы ўлады / Выканаўчая ўлада / Раённы выканаўчы камітэт / Першы намеснік старшыні райвыканкама

Першы намеснік старшыні райвыканкама

Першы намеснік старшыні райвыканкама - АНАНІЧ Сяргей Казіміравіч



Курыруе пытанні:

эканомікі, цэнаўтварэння, інвестыцыйнай дзейнасці, статыстыкі і аналізу, каштоўных папер, прадпрымальніцтва, працы і заработнай платы, занятасці, гандлю, паслуг насельніцтву, страхавой дзейнасці, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый,мытнай справы, дзяржаўных знакаў, каштоўных металаў;

маёмасных адносін, у тым ліку кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік дзяржаўнай маёмасці;

знешнеэканамічнай дзейнасці.

Забяспечвае агульнае кіраўніцтва і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю Асіповіцкага раёна.

Каардынуе пытанні:

дзейнасці структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, укаранення сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна, дзейнасці дзяржаўных органаў з суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці;

па распрацоўцы асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, асобных раённых праграм;

забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы і выканання заданняў па яе росце арганізацыямі раёна;

ажыццяўлення грашовага абарачэння на тэрыторыі раёна, правядзення палітыкі развіцця безнаяўных разлікаў;

па рабоце з маёмасцю, канфіскаванай (арыштаванай), а таксама канфіскаванай або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам;

матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння тэрытарыяльнай абароны і аператыўнага абсталявання тэрыторыі раёна ў інтарэсах абароны;

распрацоўкі (абнаўленні) і рэалізацыі планаў работы па ступенях мабілізацыйнай гатоўнасці «падвышаная» і «поўная», пераводу падведамных прадпрыемстваў і арганізацый на працу ва ўмовах ваеннай пагрозы і ваеннага часуні, выканання абаронных заказаў, іншыя пытанні мабілізацыйнай падрыхтоўкі;

Асіповіцкага раённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

аддзела статыстыкі па Асіповіцкім раёне;

прадстаўніцтвы «Белдзяржстрах» па Асіповіцкім раёне;

Асіповіцкага бюро Бабруйскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

адкрытага акцыянернага таварыства «Гандаль»;

Асіповіцкага РТП Глускага раённага спажывецкага таварыства;

Асіповіцкага куста адкрытага акцыянернага таварыства «Жэлдарсэрвіс г.Магілёў»;

адкрытага акцыянернага таварыства «Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання»;

адкрытага акцыянернага таварыства «Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання»;

работы арганізацый усіх форм уласнасці па гандлі і развіццю бытавых паслуг, арганізацый аўтасэрвісу;

адкрытага акцыянернага таварыства «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»;

сумеснага беларуска-брытанскага адкрытага акцыянернага таварыства «Дах»;

замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «ТэхнаНІКОЛЬ»;

Філіялу "Ялізава" адкрытага акцыянернага таварыства "Гродзенскі шклозавод";

замежнага прыватнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца»;

закрытага акцыянернага таварыства "Алтымед";

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белга-Пром»;

сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання»;

лакаматыўнага дэпо Асіповічы транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Асіповіцкага вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Асіповіцкай дыстанцыі шляху транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

станцыі Асіповічы транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Асіповіцкага філіяла «Аўтапарк № 19» адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўаблаўтатранс»;

Асіповіцкага раённага вузла паштовай сувязі Магілёўскай філіі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;

Асіповіцкага занальнага вузла электрычнай сувязі Магілёўскай філіі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;

адкрытага акцыянернага таварыства «Спадарожнік-ТВ».

Кіраўніцтва камісіямі:

па падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга бізнесу;

па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);

па разглядзе пытанняў прадастаўлення льгот юрыдычным і фізічным асобам;

па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна;

па працы з маёмасцю, звернутай у даход дзяржавы;

па ацэнцы прыватызуемых жылых памяшканняў;

па разглядзе пытанняў аказання дзяржаўнай падтрымкі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

па выкананні задання і тэрмінаў выплаты заработнай платы;

па падвядзенні вынікаў спаборніцтва і разгляду прапаноў па кандыдатах для занясення на раённую Дошку гонару;

па падборы ўчасткаў для ўключэння ў пералікі ўчасткаў, прызначаных для наступнага прадастаўлення інвестарам і (або) арганізацыям, ва ўстаноўленым парадку створаным у Рэспубліцы Беларусь гэтымі інвестарамі або з іх удзелам, для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных заключанымі з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнымі дагаворамі;

іншымі фарміраваннямі.

Структурныя падраздзяленні райвыканкама:

аддзел эканомікі;

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы).

На час знаходжання старшыні райвыканкама, яго намеснікаў і кіраўніка спраў райвыканкама ў працоўных водпусках, а таксама іх адсутнасці на працоўным месцы па іншых прычынах, выкананне абавязкаў, калі іншае не прадугледжана старшынёй райвыканкама, ускладаецца:

старшыні райвыканкама Жыгуцкага К.А. на першага намесніка старшыні райвыканкама Ананіча С.К.;

Першага намесніка старшыні райвыканкама Ананіча С.К. на намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міхалёва Д.А., а па пытанні подпісу пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) і асартыментных пералікаў тавараў, якія рэалізуюцца ў аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання – на кіраўніка спраў райвыканкама Данянкова Ю.А.;

намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міхалёва Д.А. - на першага намесніка старшыні райвыканкама Ананіча С.К.