На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Героі Сацыялістычнай Працы

Варабей Міхаіл Дзмітрыевіч

Нарадзіўся 24 красавіка 1930 года ў в. Канцы Асіповіцкага раёна. Пасля службы ў войску быў працоўным, брыгадзірам, аграномам у калгасах «Пераможца» і ім. Чапаева Асіповіцкага раёна. З 1965 года - старшыня калгаса "Шлях Леніна", з 1979 - калгаса "Авангард".
Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і Вышэйшую партыйную школу. У 1963 годзе абраны старшынёй Дрычынскага сельскага Савета.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1988 годзе.

ГАРБАЦЭВІЧ Антон Маркавіч

Нарадзіўся 13 лютага 1912 года ў в. Залессе Асіповіцкага раёна. З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 — на торфапрадпрыемстве "Татарка" Асіповіцкага раёна. Удзельнік савецка-фінляндскай, Вялікай Айчыннай войн.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём "За адвагу".

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1966 годзе.

Кірынавіч Іван Уладзіміравіч

Нарадзіўся 12 студзеня 1937 года ў в. Ягаднае Асіповіцкага раёна. У 1952—1955 гадах вучыўся ў Ленінградскім рамесным вучылішчы металістаў, Выбаргскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі. Удзельнік асваення цалінных зямель у Казахстане. З 1956 года - трактарыст Асіповіцкай МТС, калгаса "1 Мая", механізатар саўгаса "Асіповіцкі". З 1970 года - майстар-наладчык саўгаса "Асіповіцкі".

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1966 годзе.

КУНЦЭВІЧ Анатоль Дзям'янавіч

Нарадзіўся 6 жніўня 1934 года ў в. Свіслач Асіповіцкага раёна.

У 1958 годзе скончыў Ваенную акадэмію хімічнай абароны ім. К.Я. Варашылава, генерал-лейтэнант. Доктар хімічных навук, прафесар (1977), член-карэспандэнт АН СССР і Расійскай Федэрацыі, акадэмік (1987). Кансультант Генеральнага сакратара ААН па праблемах хімічнай зброі (1987), дырэктар Цэнтра экатаксікаметрыі АН Расійскай Федэрацыі (1994), член Вышэйшай эканамічнай Рады Расіі з 1997 года.

Лаўрэат Ленінскай прэміі (1991), Міжнароднай прэміі "Залатая ваўчыца" (1998).

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1981 годзе.

Паўлавіч Іван Іванавіч

Нарадзіўся 27 красавіка 1930 года на станцыі Талька Пухавіцкага раёна. З 1944 года працаваў на Беларускай чыгунцы: пуцявы абходчык, рабочы-пуцярэц у Рудзенску, брыгадзір рабочага аддзялення на арт. Талька, дыспетчар дыстанцыі пуці, рэгуліроўшчык хуткасці руху вагонаў, слесар вагоннага дэпо на станцыі Асіповічы.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём "За доблесную працу".

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1974 годзе.

ПРАНОВІЧ Аляксандр Андрэевіч

Нарадзіўся 3 сакавіка 1926 года ў в. Бабы Пухавіцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 года працаваў на Беларускай чыгунцы мантэрам пуці, брыгадзірам, з 1955 - дарожным майстрам Асіповіцкай дыстанцыі пуці.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі "За адвагу" і "За перамогу над Германіяй".

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1981 годзе.