На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Мацярынскі капітал — дзеці

16 октября 2017

Сярод жыхарак Асіповіччыны, якія горда носяць ордэн Маці (хаця, па праўдзе кажучы, часцей ён ляжыць у шафе), вылучаюцца дзве — Алена Ждановіч і Наталля Французава. У іх агульнае не толькі месца пражывання — пасёлак Ялізава. Яны — маці і дачка, якія нарадзілі і выхавалі адна пяцёра, а другая шасцёра дзяцей.


Гледзячы на абаяльную жанчыну са сціплай усмешкай, якая ўмее працаваць і абажае дзяцей, але зусім не любіць пазіраваць на камеру, разумееш, што нездарма і дачка яе прадоўжыла высакародную эстафету мацярынства. Відаць, змагла матуля Лена акружыць сыноў і дачок цяплом, увагай, пачуццём абароненасці, стварыла атмасферу ўпэўненасці.

Яна была адной з трох дачушак у сям’і. Вельмі любіла бацькоў і сястрычак, а таму з радасцю сустракала нараджэнне кожнага дзіцяці ва ўласнай сям’і. Муж — па прафесіі будаўнік — ствараў сваімі рукамі дом, лазню і іншыя неабходныя ў гаспадарцы пабудовы, а Алена забяспечвала сямейную ўтульнасць, гадавала дзяцей. Як і павінна быць у класіч-най сям’і.

У маладосці, зразумела, было складана: малыя дзеці не давалі ні мінуты вольнага часу, а таму цяпер з удзячнасцю ўспамінае Алена Іванаўна свякроў, што выручала, даючы магчымасць хоць зрэдку збегаць з мужам у клуб на папулярны тады індыйскі фільм.

З выбарам імёнаў кожнага з дзяцей у матулі таксама звязаны асобныя гісторыі. Напрыклад, першынца назвала Аляксандрам пад уздзеяннем песні “Александрына”, якую выконваў Леанід Барткевіч. Сярожу імя даў старэйшы брат, а перад нараджэннем малодшай дачушкі будучай матулі прысніўся сон, у якім яна ўбачыла сябе на рамонкавай паляне ў акружэнні пяці дзяцей. Здзівілася: чацвёра — мае, а што гэта за незнаёмая бялявая дзяўчынка? Можа б і забылася на той сон, але ў дачушцы Юлі, якая нарадзілася праз 9 месяцаў, пазнала тую прыгажуню з колішняга сна...

Наталля нават перагнала матулю ў колькасці дзяцей, хаця спаборніцтваў жанчыны зусім не ўладкоўвалі. Проста дачка не ўяўляла сабе іншай сям’і: без дзіцячага смеху, тупацення маленькіх ножак па пакоях, бясконцых пытанняў, маленькіх свавольстваў і вялікай радасці мацярынства.

Зараз яе старэйшы сын Алег заканчвае каледж, Андрэй — выпускнік школы, Карыне, Даміру і Цімуру яшчэ доўга ісці па пры-ступках ведаў, а маленькі Міколка нават і дзіцячы сад пакуль не наведвае. Але для ўсіх іх дом — гэта крэпасць, у сценах якой яны растуць і развіваюцца, дапамагаючы адзін аднаму і спасцігаючы навуку сямейнага выхавання.

Іна Заскевіч, "Асіповіцкі край"