На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Галоўнае свята дзяржавы


6 июля 2018

Аб’яднанне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Асіповічы ў адзіны фэст выглядае сімвалічна ў кантэксце Года малой радзімы: уклад нашага краю ў барацьбу беларускага народа з нацызмам, у развіццё краіны падчас савецкага перыяду і пасля атрымання дзяржаўнага суверэнітэту цяжка пераацаніць. Землякі ведаюць, на што яны здатныя, і таму глядзяць у будучыню з пачуццём уласнай годнасці, верай ва ўласныя сілы.

 

11.00. Праграма святочных мерапрыемстваў пачалася з мітынгу на Алеі Герояў. Урачысты рытуал добра вядомы кожнаму: ускладанне вянкоў, ружэйны салют, хвіліна маўчання, велічныя гукі Дзяржаўнага гімна, прамовы са словамі ўдзячнасці пакаленням, якія адстаялі права беларусаў на фізічнае існаванне падчас ваеннага ліхалецця, заклалі сацыяльна-эканамічны падмурак той краіны, у якой жывём сёння.


Старшыня райвыканкама Павел Налівайка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна Аляксандр Багдановіч, малодшы сяржант 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады Уладзіслаў Iгнаценка — кожны з выступаючых знайшоў шчырыя словы, каб выказаць агульную думку: наша зямля дастойная таго, каб быць прыгожай, утульнай, заможнай, бяспечнай.

Сярод гасцей, што прысутнічалі на ўрачыстасці, была і дэлегацыя з горада-пабраціма — саветнік кіраўніка адміністрацыі Кранштацкага раёна Максім Пятроў і старшыня Муніцыпальнага Савета дэпутатаў горада Кранштата Наталля Чашына. Ускладзеныя імі кветкі да манумента воінам-вызваліцелям сталі сімвалам дружбы паміж беларускім і расійскім народамі. Дружбы шчырай, праверанай часам.

 

12.00-14.00. Абавязковы элемент святочнай праграмы — ушанаванне дастойных землякоў. Найбольш руплівым працаўнікам старшыня райвыканкама ўручыў 10 Ганаровых грамат і 2 Падзячныя лісты. Былі адзначаны пераможцы раённага конкурсу ландшафтнага дызайну “З любоўю да роднага горада”, абласнога этапу рэспубліканскага паэтычнага конкурсу “Шчасце жыць у мірнай краіне”, які праводзіцца Беларускім фондам міру, раённага фотаконкурсу “Зямля пад белымі крыламі”. Выстава прадстаўленых на яго работ пачнецца сёння ў РЦК.


Для ўсіх прысутных самадзейныя артысты падрыхтавалі дыхтоўную канцэртную праграму “Мой любімы горад, мой любімы край”. Цікавым яе элементам стала прэзентацыя спартыўных талентаў: юных баскетбалістаў, футбалістаў, тай-баксёраў і прыхільнікаў варкаўту — вулічнай акрабатыкі.

 

11.00-23.00. На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку ладзілася забаўляльная праграма: працаваў горад майстроў, дзейнічала інтэрактыўная выстава баявых машын часцей Асіповіцкага гарнізона і спецтэхнікі райаддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, заклікалі жадаючых разнастайныя атракцыёны, іграў духавы аркестр.

 

Скончыўся ж святочны дзень удзелам землякоў і гасцей горада ў рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам” і прыгожым феерверкам.