На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Каб помнілі... Другія Магдаленаўскія чытанні прайшлі на Асіповіччыне

10 июля 2018

Каб помнілі...

Другія Магдаленаўскія чытанні, арганізаваныя гісторыка-краязнаўчым музеем з нагоды 157-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл з рода Завішаў, прайшлі 7 ліпеня ля мемарыяльнага знака на месцы яе былога маёнтка ў вёсцы Дуброва.

Невялічкі кавалак зямлі асіповіцкай сабраў не толькі аматараў паэтычнага слова — на свята завіталі начальнік аддзела ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук, старшыня Лапіцкага сельсавета Аляксандр Гарадзілаў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Асаблівай увагі ўдастоіўся пісьменнік, журналіст, кнігавыдавец, краязнаўца Віктар Хурсік, які прадставіў прысутным новую кнігу пра лёс Магдалены Радзівіл “Vale!” (“Бывайце!”— лац.).

— Гэта значная па-дзея ў культурным жыцці, — адкрываючы мерапрыемства, адзначыла Iрына Раманчук. — Бо ў чарговы раз падкрэсліваецца важнасць адной з задач работы мясцовай улады: сумесна з насельніцтвам захоўваць памяць пра значныя даты і лю-дзей, якія зрабілі ўнёсак у развіццё раёна.

У каларытнай акантоўцы з народных песень у выкананні народнага ансамбля “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры мерапрыемства працягвалася выступленнямі паэтаў Асіповіччыны. Са сваёй творчасцю прысутных пазнаёмілі Лёля Багдановіч, Анатоль Тамашэўскі, Тамара Кавальчук, Соф’я Мароз, Людміла Малчанава і Тамара Пятровіч. Віктар Хурсік расказаў пра цікавыя факты з жыцця мецэнаткі, бард Андрэй Мельнікаў выканаў некалькі кампазіцый на вершы Максіма Багдановіча, а прадстаўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі выставы, прысвечаныя пані Магдалене і развіццю беларускай дзяржаўнасці ў літаратурным кантэксце.

...Грае гармонік, людзі танчаць і спяваюць, дэкламуюць вершы. Як і ў тыя часы, калі ў дубровенскім “белым доме” — тагачасным цэнтры беларускага асветніцтва — віравала жыццё.


На здымку (злева направа): Тамара Кавальчук, Віктар Хурсік, Iрына Раманчук, Анатоль Тамашэўскі, Лёля Багдановіч, Мікалай Пісьмянкоў, Iван Бараноўскі з дачкой і Соф’я Мароз.