На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

У ліку лепшых

13 июля 2018

Купалле для аграрыяў Магілёўшчыны не толькі свята, але і час падвядзення вынікаў працы.

У другі дзень фэсту “Александрыя збірае сяброў”, які штогод праходзіць у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, уша-ноўваліся лепшыя працаўнікі сельскагаспадарчай галіны рэгіёна. Сярод тых, хто ўздымаўся на сцэну за заслужанай узнагародай, было і пяцёра прадстаўнікоў Асіповіччыны. Трактарыст-машыніст Уладзімір Мяцельскі і вадзіцель Раман Iўчык атрымалі Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага аблвыканкама суадносна, а аператары машыннага даення Аляксей Біцюн і Таццяна Зінавенка (усе чацвёра — з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”) і механізатар ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксей Басякоў узнагароджаны Дыпломамі аблвыканкама. У спаборніцтве калектываў другое месца ў намінацыі “Вытворчасць і продаж малака” заняў філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.