На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Свята зажынак адбылося ў Асіповіцкім раёне

26 июля 2016
Звычайна поле жыве па тым распарадку, які яму дыктуе чалавек. Аднак ёсць перыяд, калі менавіта яно становіцца галоўным у тандэме “ніва-хлебароб”. Гэта час жніва, калі асаблівае значэнне мае не толькі кожны асобны дзень, але нават гадзіны, хвіліны. Час убіраць вырашчанае і напаўняць засекі зернем новага ўраджаю прыйшоў на Асіповіччыну.
Наш раён разам з усёй краінай распачаў жніво.
Адным з яркіх момантаў гэтай пары стала свята зажынак, якое было арганізавана работнікамі РЦК і іншых устаноў культуры раёна ў пятніцу на адным з палеткаў ААТ “Авангард-Ніва”. “Зажынкі” маюць трывалыя карані, што ідуць углыб стагоддзяў. Звычайна нашы продкі праводзілі гэты абрад у дзень Пракопія Жніўніка 21 ліпеня. Лічылася, што дзякуючы магічным дзеянням каласы станавіліся больш спелымі і налітымі, а ніва — урадлівай.
Традыцыйнае асвячэнне поля і блаславенне хлебаробаў на іх важную працу правёў протаіерэй Свята-Нікольскага храма Андрэй Клепча. Словы малітвы ў спалучэнні з тонкім водарам спелай пшаніцы і цёплым летнім ветрыкам, — дзякуй Богу, павярнула на надвор’е — гучалі асабліва ўрачыста.
 Жніўнымі песнямі віталі ўсіх самадзейныя артысты народнага ансамбля народнай песні “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба. Калектыў і паказаў уласна абрад “Зажынкі”, у ходзе якога ўвішныя жнеі нарэзалі сярпамі некалькі снапкоў.


Галоўны сноп-гаспадар, упрыгожаны каляровымі стужкамі, быў уручаны старшыні райвыканкама Пятру Шукаловічу. Кіраўнік раёна, павіншаваўшы хлебаробаў, пажадаў плёну ў працы, а таксама падкрэсліў, што важная справа — правесці жніво максімальна якасна і ў аптымальныя тэрміны. Выказаў спадзяванне, што кампанія пройдзе на належным узроўні, і старшыня гаспадаркі Сяргей Сідарэнка.
Шчыра  зычыў  плёну  на жніве асіповіцкім аграрыям госць са сталіцы — старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.
Асаблівай увагай надзялілі на свяце камбайнераў. Сёлета на ўборцы ў ААТ “Авангард-Ніва” задзейнічаны тры экіпажы: выклікаліся добра вядомы жыхарам Асіповіччыны майстар жніва Алег Малевіч і яго памочнік Руслан Ігруноў, механізатары Віталь Дубінчык і Максім Хадакоўскі, Юрый Ахрэмчык і Пётр Жук.
Камбайнераў і памочнікаў абвязалі ганаровымі лентамі “Жніво-2016”, кожны хлебароб атрымаў букет з кветак і жытнёвых каласоў.
А ўжо праз некалькі хвілін упэўнена застракаталі камбайны, спелае калоссе лёгка паддавалася ў абдымкі жняярак…
Лагічным працягам гэтага дня стала вучоба па асноўных тэхналагічных рэгуліроўках збожжаўборачных камбайнаў, правілах пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачных работ, арганізацыі харчавання ўдзельнікаў жніва, якую правялі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, таксама райкам прафсаюза работнікаў АПК.

"Асіповіцкі край"