На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Жніво-2017 у лічбах і меркаваннях

23 августа 2017

Жніво-2017

* у лічбах

Усяго сотая частка асіповіцкіх ніў засталася не ўбранай па стане на ўчарашнюю раніцу. Нават устойлівая “трыццатка” на градусніку не стала перашкодай для нашых хлебаробаў плённа працаваць на выхадных. Апошнія дзянькі, якія ў большасці гаспадарак і завяршылі жніво, атрымаліся па-сапраўднаму гарачымі. Сельгаспрадпрыемствамі раёна ў агульным намалочана 23975 тон збожжа, ся- рэдняя ўраджайнасць — 28,6 цэнтнера з гектара.

У валавым зборы першынство трымаюць філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Авангард-Ніва” і “ЖорнаўкаАГРА”, чые здабыткі складаюць 7484 , 3160 і 3101 тону адпаведна. У першай з гаспадарак і самая высокая ўраджайнасць — 42,5 цэнтнера з гектара. Другое месца ў “ЖорнаўкіАГРА” і “Лапічаў” — 31 ц/га.

* і меркаваннях хлебаробаў

Яўген Жуковіч,

старшы камбайнер ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, удзельнік маладзёжнага спаборніцтва:

— Паважаць сельскую працу — такую ўстаноўку мелі ў сям’і з братам Іванам з дзяцінства. Яе і прытрымліваемся. Выраслі ў Свіслачы. Ваня зараз працуе ва-дзіцелем у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, а я выконваю абавязкі галоўнага інжынера ў суседнім сельгаспрадпрыемстве. У час жніва разам з напарнікам Паўлам Тупікам селі на камбайн. Справа для мяне гэта не новая — не раз раней даводзілася быць за штурвалам “карабля палёў”. Аднак з цягам часу ўсё роўна падыходзіш да ўсяго больш адказна, вучышся дакладней адчуваць і жняярку, і поле.

 Хочацца, каб на наступны год гаспадарка мела вышэйшую, чым сёлета, ура-джайнасць. Лічу, што патэнцыял у калектыва ёсць. Што залежыць ад маёй службы, то ў плане падрыхтаванасці тэхнікі абавязкова зробім усё неабходнае.

"Асіповіцкі край"