На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Вадзіцель ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сяргей Корнеў першым у раёне перавёз 1 000 тон збожжа

23 июля 2024

Існуе такая прымета: як тыдзень распачнецца, такім ён і будзе. Мяркуючы па ўчарашняй раніцы, для калектыву ААТ “ЖорнаўкаАГРА” наступныя дні будуць напоўнены толькі пазітывам і працоўным энтузіязмам.

Вадзіцель гаспадаркі Сяргей Корнеў сёлета першым у раёне перавёз 1 000 тон збожжа. З гэтай нагоды павіншаваць руплівага працаўніка з важным дасягненнем прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідоранка. І падзякаваць усім хлебаробам, для якіх зараз самая гарачая ва ўсіх сэнсах пара. А падкрэслілі ўрачыстасць моманту духмяны каравай, вымпел пераможцы ды букет кветак. У якасці бонусу прадугледжвалася і матэрыяльнае заахвочванне.

Сяргей Уладзіміравіч працуе ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве без малога дваццаць гадоў. І кожнае жніво для яго — адметны перыяд. Так, фізічна сапраўды цяжка, затое і маеш вялікае задавальненне ад таго, што перавозіш хлеб, асабліва калі ўраджай добры. Усяго ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” па стане на ўчарашні дзень намалочана 2 257 тон збожжа. Наперадзе — новыя нівы і новыя намалоты. І, дарэчы, новыя нагоды для віншаванняў: ужо больш за 900 тон зерня перавёз вадзіцель Мікалай Кайко, 800 з лішнім тон намалаціў экіпаж Сяргея і Надзеі Пілякоў.

osipovichi-region.by